Аер
Аер
Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны. Горкае, трагічнае, халоднае, галоднае. А ўсё роўна прыгадваецца з цеплынёй, бо дзяцінства для кожнага чалавека адзінае і непаўторнае. Даво-дзілася есці ўсё ядомае. Белыя карэньчыкі аеру, напрыклад. Гэта цяпер вядома, што яны яшчэ і лекавыя. А тады толькі б го-лад наталіць. Калі ж зацвітала дзікая канюшына, то наогул па-чынаўся промысел. Спажыўныя галоўкі высушваліся і таўклі-ся, потым гэта травяная мука дамешвалася, як праснакі1 пяклі. Зерне конскага шчаўя таксама ішло ў ход. Гаркаватыя ды цвер-даватыя былі тыя аладкі, але са смакам елі. Калі вада цёплай рабілася, то рыбай можна было добра пажывіцца. Вучыліся і плаваць, і рыбу лавіць на маленькай рэчцы, якую даўно ўжо асушылі. Падросшы, пераходзілі на Начу, ужо сапраўдную раку. Лавілі рыбу сеткамі. Тады гэта не лічылася браканьерствам, бо рыбы ў рэчках хапала. Калі з добрым уловам вярталіся хлапчукі па вёсцы, то ўсе хвалілі: выдатныя рыбакі. | |
| |
Просмотров: 2025 | |
Всего комментариев: 0 | |