Алешына
Наўрад ці хто калі-небудзь захапляўся алешынай. Вось бе-ластволая прыгажуня бярозка альбо асінка ці клён з дубам каго толькі не зачароўвалі. Да алешыны, на жаль, у любую пару года душа чамусьці застаецца абыякавай.
I сапраўды, што ў ёй цікавага? I ўсё ж яна заслугоўвае ўвагі. Алешына — верны прадказальнік вады. Яна ніколі не вырас-це на сухадоле. Асабліва паблізу павінен быць гаваркі ручаёк, гуллівая рачулка, ціхае патаемнае балотца альбо вірлівая кры-нічка.
А дзе вада ды алешына, там абавязкова і салавей. Ніколі гэты цудоўны птах не заспявае ні на хвойцы, ні на бярозцы альбо дубку. Яму падавай менавіта шэрую алешыну з лазою, ці хіба яшчэ чаромху з калінай. А дзе салавей ды алешына, там зала-цістыя кветкі лотаці, блакітныя зорачкі незабудак.
Алешына, еалавей, кветкі — гэта адзін суцэльны ланцуг пры-роды. Выкінь адно звяно — усё распадзецца, знікне непаўторная прыгажосць.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 731 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: