Аматары ночы
Зімовы лес яшчэ спіць, а сава ўжо пачынае свой веснавы спеў, нібы прыспешвае наступленне цяпла. Совы першымі ад-крываюць пеўчы сезон у лесе. Гэтых птушак лічаць аматарамі начнога жыцця, бо найболыпую актыўнасць яны праяўляюць з наступленнем змроку.
Сустрэць соў мараць многія экалагічныя турысты. Таму і спя-шаюцца ў Бярэзінскі запаведнік, дзе праводзяцца спецыяльныя туры для назірання за птушкамі ў навакольным асяроддзі.
Гучны рокат даўгахвостай няясыці напаўняе яловы змрок у канцы лютага. Няясыць — буйная і найбольш прыкметная сава з доўгім паласатым хвастом. Яна селіцца ў аколіцах балот, на лясных астраўках пасярод балотных масіваў, дзе сустрака-юцца высокія яліны і сосны. Для гнязда сава выбірае дупло дрэ-ва, ссечанага навальніцай. Часам гэтыя птушкі замацоўваюць за сабой дуплы надоўга і вяртаюцца да іх штогод.
У канцы красавіка ў гняздзе няясыці з'яўляюцца птушаняты. Пухнатыя камочкі вылупліваюцца з белых авальных яек. Маці корміць малых мышамі-палёўкамі, дробнымі птушкамі.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 289 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: