Арэли
Арэли
У старым парку па чыста падмеценых дарожках прагульвалі-ся людзі. Высока ўзляталі арэлі, паволі пакручвалася вялізнае кола з падвешанымі калыскамі.
Гэтыя двое з пасівелымі скронямі звычайна прыходзілі сюды вечарам, калі спадала спякота. На мосціку прыпыняліся, раз-глядаючы лебедзяў, што плавалі ўнізе.
У гэтую хвіліну ў іх памяці ўзнікаў парк у чужой краіне і чор-ныя лебедзі з ганарліва выгнутымі шыямі. Птушкі плавалі па возеры, над якім узвышаўся замак, і спалохана паглядалі на людзей. Тыя паводзілі сябе дзіўна: крычалі, абдымаліся, пад-кідвалі ўгору пілоткі.
Памяць несла гэтых дваіх да таго веснавога дня, калі размоч-валі яны чэрствыя сухары і кармілі лебедзяў. Старшы лейтэ-нант у гімнасцёрцы, выбеленай ад сонца, і медсястра з коратка падстрыжанымі валасамі ўбачылі перад замкам арэлі. Захацелі пагушкацца. Калі ўзляталі ў мірнае неба, на іх грудзях тонень-ка пазвоньвалі медалі.
Абое доўга сядзелі на лавачцы ў парку і слухалі дзіцячыя галасы, радасны смех, ускрыкі дзяўчат, якія ўзляталі на арэ-лях. | |
| |
Просмотров: 2990 | |
Всего комментариев: 0 | |