Купальскi абрад (Купальски абрад)
Свята Купалле прысвячаецца сонцу — крыніцы энергіі, жыц-ця на зямлі.
У купальскім абрадзе самым важным з'яўляюцца вогнішчы, бо агонь увасабляў сабою сонца. Як правіла, яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай — багатым. Вог-нішчы звычайна раскладалі на берагах рэк, азёр, абавязковым было пераскокванне праз яго. Яшчэ быў звычай катаць запа-ленае кола вакол сяла, а таксама вадзіць кругавыя карагоды. Лічылася, што сонца дае жыватворную сілу і будзе ўвесь год міласцівае да чалавека.
Поруч з сонцам у купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, таму што вада ў гэтую ноч валодае магутнай, жыццёвай сілай, робіць людзей прыгожымі.
Напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты і жанчыны адпраў-ляліся збіраць купальскія травы, кветкі. Імі потым лячылі чле-наў сям'і.
Купальская ноч — ноч таямніц і цудаў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 736 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: