На беразе Нарачы
Я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны бла-кітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам. Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам, чаборам. Кры-ху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая. Далей ад берага яна здаецца сіняй.
Мядовы пах чабору і верасу змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі. У паветры ніводнай пылінкі. Нідзе яшчэ не даводзілася мне дыхаць такім чыстым паветрам. Грудзі шы-рацца, лёгкія глыбока ўдыхаюць смалісты водар.
Каля самага берага б'е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. Вясёлым ручайком струменіць яна ўніз, злі-ваючыся з вадою возера.
Такіх крыніц тут многа. Вада ў іх гаючая, карысная для зда-роўя. Піць яе — асалода! Вадаў Нарачы безупынна напаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 398 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: