Павевы восенi (Павевы восени)
Часам познім летам пачынае хмурнець дзень. I гэта не збіра-ецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо за-стаецца пячатка летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цві-туць летнія кветкі, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе, і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень лісток адар-вецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву.
К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку. Без яго не пахнуў бы так чабор, не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сірат-лівы куст шыпшыны і вяршаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне сонца.
 

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 698 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: