Праца тваiх рук
Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць аб рабоце, якая патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе. Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашко-дзіць грамадству. Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым. Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём. Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзі-май, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (24.05.2020)
Просмотров: 457 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: