Ад дырхема да рубля
Купляючы што-небудзь у магазіне, мы разлічваемся спецы-яльнымі паперкамі. А ў некаторых краінах карыстаюцца мане-тамі. Гэта і ёсць грошы. Без іх мы не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы.
Першыя манеты з'явіліся ў Грэцыі і Рыме да нашай эры. Да гэтага ў розных краінах людзі разлічваліся па-рознаму: мар-скімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыслова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў-беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлу, футра, мёд мянялі на ўпрыгожанні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады з'явіліся на Беларусі першыя гро-шы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на араб-скім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі скарб. Ён важыў амаль дваццаць кілаграмаў. У ім было каля васьмі тысяч арабскіх дырхемаў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 365 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: