Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Ганарымся Бацькаўшчынай (Ганарымся Бацькаушчынай) Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ведаць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і перадаваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы маёй крыві, у кожнай клетачцы майго цела, у кожнай думцы. Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2249 | Комментарии (4) |
Святло Радзимы (Святло Радзiмы) Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.
I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.
I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па-іюсеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.
I тады, калі зямля робіцца белай-белай. Калі мяцеліцы спяшаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1404 | Комментарии (0) |
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзя-цінства мясціны.
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незага-рэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і болын сярдзітая сваімі мара-замі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
Гэты край — узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1143 | Комментарии (0) |
Любоў да радзiмы (Любоу да радзимы) Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.
Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора-вы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.
Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе?
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1486 | Комментарии (0) |
Калі я ўпершыню надоўга пакідаў свой родны кут, ехаў у горад вучыцца, бацька вывеў мяне з хаты, сказаў:
— А цяпер, сынок, спыніся, паглядзі на хату, у якой ты жыў, на агарод, сад наш. Добранька паглядзі! I на лес вокам кінь, на поле, неба. I ўсё, што ўбачыш, убяры ў сябе, запомні. Бо сюды, у сваю вёску, неаднойчы будзеш вяртацца, калі не наяве, дык у думках. I гэты зварот заўсёды будзе надаваць радасці, сілы, адвагі.
Мінае за годам год. А тыя словы, што сказаў бацька, праводзячы мяне ў дарогу, не забываюцца. Часта ўспамінаю я іх, як успамінаю і вёску тую, дзе вырас, і ўсё, што некалі ў маленстве бачыў, чуў, зведаў. I думаю: жыццё бацькі-працаўніка навучыла мудрасці.
Дзякуй табе, тата, што сваю мудрасць, любоў і павагу да роднага кута, да ўсяго-ўсяго нашага, беларускага, што ты перадаў, прывіў і мне.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 781 | Комментарии (0) |
Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна, мая радзіма, калыска майго незабыўнага маленства, невычэрпная радасць маіх сталых год! 3 далёкіх узгор'яў, дзе бяруць пачатак магутная Волга і імклівы Дняпро, нясеш ты, іх родная сястра, свае воды праз лясныя нетры і палявыя раўніны, праз гарады і вёскі на захад, да сівагрывай Балтыкі. Крыштальныя крыніцы і быстрацечныя рэчкі і ручаі поўняць тваю неўгамонную сілу. То светлаплынная ў ясны летні дзень, задумлівая ў пагодлівы сіні вечар, то бурлівая і грозная ў вясновую паводку і ў асеннюю непагадзь, то схаваная пад бель зімовай коўдры, няспынна імкнеш ты ў таям-нічую далячынь.
I плюскочуць хвалі, і звіняць крыніцы. I абліччы прыбярэжных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні. I шумяць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чародкамі збягаюць стройныя бярозкі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 724 | Комментарии (0) |
Беларусь вызначаецца раўнінным характарам сваёй тэры-торыі, адносіцца да зоны ўмерана-кантынентальнага клімату з мяккай зімой, цёплым летам і сырой восенню.
Галоўнае прыроднае багацце Беларусі складаюць шматлікія лясы, якія ў значнай меры ва ўсе часы прадвызначалі спецыфіку гаспадарання і ўмовы жыцця насельніцтва. У старажыт-ныя часы, калі землі нашай Бацькаўшчыны пачалі засяляць славянскія плямёны, лясныя масівы займалі прыкладна дзе-вяноста працэнтаў тэрыторыі Беларусі. У наступныя стагоддзі пад уплывам розных фактараў, найперш гаспадарчай вырубкі, неапраўданага знішчэння, як у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях, лясістасць Беларусі няўхільна змяншалася. Цяпер яна складае каля трыццаці працэнтаў. Гэта трэць тэрыторыі Беларусі. Калі ж улічыць не толькі лясную, але яшчэ лугавую і балотную расліннасць, то атрымаецца, што ў наш час расліннае покрыва Беларусі займае дзве трэція яе агульнай тэрыторыі.
Такім чынам, Беларусь небеспадстаўна можна назваць са-праўднай «лясной краінай», насельніцтва якой з пакалення ў пакаленне нараджалася, працавала і памірала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 721 | Комментарии (0) |
Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.
Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужкамі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бярозавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.
Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.
Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы нашага народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.
Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабу-доўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 709 | Комментарии (0) |
Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё.
Вось так з'явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад, раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў.
Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фа-брыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шкло-завода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны наву-чыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 617 | Комментарии (0) |
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 676 | Комментарии (0) |