Адам Мiцкевiч (Адам Мицкевич)
Наваградчына — радзіма паэта-генія Адама Міцкевіча.
Змалку Адам Міцкевіч чуў розныя легенды пра свой край і яго людзей. 3 акон яго хаты амаль бачыліся чырвоныя зубцы на Замкавай гары. Вакол усё старажытнае, таямнічае. I гэта хараство напаўняла юнака рамантыкай, бязмежнай любоўю да Айчыны.
У Наваградку ёсць дом-музей Адама Міцкевіча. Рупліўцы-музейшчыкі сабралі каля пяці тысяч экспанатаў. А ў кніжным фондзе — звыш тысячы рукапісаў, прыжыццёвых выданняў паэта, пераклады яго твораў на розныя мовы свету.
Непадалёку ад Замкавай гары ў Наваградку ўзвышаецца Курган Бессмяротнасці, насыпаны людзьмі ў памяць пра Ада-ма Міцкевіча. Побач, на магутным камені-валуне стаіць ён сам, бронзавы і велічны. Адной рукой прытрымлівае доўгае паліто-накідку, другую ўзняў угору. Позірк скіраваны туды, дзе ўзвы-шаюцца астанкі былога замка, дзе і ён бавіў сваё дзяцінства. Адам Міцкевіч як бы дэкламуе сённяшнім нашчадкам сваю за-паветную малітву: «Дзяцінства край! Ён дораг нам, як першае каханне...» | |
| |
Просмотров: 564 | |
Всего комментариев: 0 | |