Адвячоркам
Дзень ішоў на спад. Сонца астыла, выразна акрэсліваліся яго чырванаватыя краі, і рака дыхала ўжо надвячоркавай праха-лодай. Высока-высока лёталі ластаўкі. Гэта прыкмета на заўт-рашні пагодлівы дзень. 3 лугу да сяла павольна цягнуўся статак кароў. На лузе каля возера застылі два буслы. Ад гэтага ціхага мірнага наваколля зрабілася спакойна і нават неяк тужліва-хораша на душы, не хацелася ўставаць і не хацелася нікуды ісці. А ісці трэба было.
Сарокін узышоў на масток, пастаяў, паглядзеў на ваду. Плынь спакойная, чыстая, на паверхні плавалі спрытныя маляўкі. Да-лей ад берага плёснула нейкая рыбіна, і ад яе пайшлі кругі, якія плынь адразу ж і знесла. Вада заўсёды супакойвала, настройва-ла на філасофскі роздум. Ці не таму нашы продкі выбіралі месца каля рэк. Відаць, не толькі для таго, каб ваду з іх піць і браць, а каб і на плынь паглядзець, падумаць, супакоіцца.
 

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 353 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: