Аматары музыкi (Аматары музыки)
На першы погляд, гэта здаецца неверагодным, але расліны, сапраўды, любяць музыку. Як паказалі доследы, дзякуючы гу-кавым хвалям, якія ўтвараюцца пры гучанні класічнай музыкі, насенне лепш прарастае, у раслін актывізуецца выпарэнне, на-ладжв.аюцца працэсы дыхання. А вось рок-музыка прыводзіць да адваротнага дзеяння. Відаць, расліны ўспрымаюць яе як раз-дражняльны іх шум, якога яны вельмі не любяць. Даўно заўва-жана, што калі з аднаго боку ў раслін з'яўляецца які-небудзь раздражняльнік, тая ж музыка, то яны паступова пачынаюць паварочваць свае галоўкі ў супрацьлеглы бок ад яго. Лягчэй за ўсё гэта праверыць на хатніх раслінах, якія адразу рэагуюць на гукавыя раздражняльнікі.
Расліны ўвогуле часта па-чалавечы рэагуюць на ўмяшанне ў іх жыццё. Варта да мімозы, якая расце ў тропіках, дакрануцца рукой, як яна складзе свае лісточкі. Пасля гэтага яны і ўвогуле могуць апусціцца, нібы страціўшы прытомнасць.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 328 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: