Баравiчкi (Баравички)
Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Сііачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічка ў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.
Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочва-юць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.
А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуц-цём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 748 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: