Беларускае народнае адзенне
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў бе-ларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая этнічная прыкмета.
У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыц-цё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзен-не насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.
Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песня-мі, пластыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драўлянага дойлідства. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру хаты. Па састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае стано-вішча, узрост.
| |
| |
Просмотров: 545 | |
Всего комментариев: 0 | |