Беларускiя майстры (Беларуския майстры)
Народны — гэтасімвал паняцця «традыцыйны». Натураль-на, што нацыянальныя традыцыі захаваліся перш за ўсё ў вё-сках. Але і горад зараз актыўна зацікавіўся традыцыйнай беларускай культурай.
Задача сённяшніх народных майстроў — захаваць, памно-жыць традыцыі бацькоў і дзядоў, вылучаючы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае. I сёння вышываны ручнік, са-ламяная фігурка, цацка драўляная ці нейкія абрадавыя рэчы выконваюць часцей за ўсё іншыя функцыі. Яны шчодра до-раць нам цеплыню, прыгажосць, духоўнасць, пераконваюць, што беларускі народ самабытны і непаўторны. На ўсведамлен-ні і глыбокім шанаванні гэтага трымаецца любая нацыя. Усе гэтыя рэчы — працяг нашай неўміручай душы, таму што яны зроблены рукамі, асветлены павагай да продкаў і любоўю да спадкаемцаў1.
Ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі і стан-кі не заменяць рэчы, створанай рукамі народных майстроў — разьбяроў, кавалёў, ганчароў. Уласнымі рукамі яны робяць са-праўдныя цуды, іншым разам проста не ўсведамляючы гэтага. Не прыгадаю лепшага прыкладу бескарыслівага служэння дабрыні. | |
| |
Просмотров: 594 | |
Всего комментариев: 0 | |