Бярэзiнски бiясферны запаведнiк (Бярэзински биясферны запаведник)
Запаведнік займае плошчу семдзесят шэсць тысяч гектараў. Праект запаведніка быў распрацаваны вучоным Фядзюшыным, які ў дваццатыя гады дваццатага стагоддзя выявіў у вярхоўях Бярэзіны пасяленні баброў. Да таго часу лічылася, што бабры зусім зніклі з тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Бярэ-зінскі запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот дваццаць шостым годзе, а ў тысяча дзевяцьсот семдзесят восьмым годзе яму нададзены статус біясфернага запаведніка.
Раўнінную тэрыторыю запаведніка з поўначы на поўдзень пе-расякае рака Бярэзіна. Апрача яе, у межах запаведніка болын за пяцьдзясят невялікіх рэк і ручаёў, перагароджаных бабро-вымі плацінамі. Налічваецца не менш за дзвесце паселішчаў баброў.
Лес займае восемдзесят тры працэнты запаведнай тэрыто-рыі, астатняя плошча занята балотамі, лугамі, азёрамі і рэкамі. Галоўныя лесаўтвараючыя пароды — сасна, бяроза, елка, чорная вольха. У запаведніку знайшлі свой прытулак воўк, дзік, ліс, янотападобны сабака, барсук, выдра, куніца.
У Бярэзінскім запаведніку вядуцца разнастайныя назіранні і даследаванні па праграме біясферных запаведнікаў міжнарод-нага значэння.
| |
| |
Просмотров: 696 | |
Всего комментариев: 0 | |