Бусляняты
Гняздо бусла, якое знаходзіцца на высокай алешыне са зрэ-занай вершалінай, упрыгожвае дрэва.
Калі бусляняты малыя, адзін з бацькоў ляціць па здабычу, а другі застаецца пільнаваць, каб ніхто не пакрыўдзіў малых. На шаснаццаты дзень бусляняты спрабуюць станавіцца на ногі, а на трыццаты — махаць крыламі.
Пасярод гнязда стаяць тры маладыя буслы. Да алешыны пад-ляцеў стары бусел. У чырвонай дзюбе ён трымае даволі вялікую змяю. Бусел кінуў яе ў сярэдзіну гнязда і адразу паляцеў прэч. Буслы не кормяць малых з дзюбы ў дзюбу, як іншыя птушкі, а кладуць прынесеную здабычу ў гняздо.
Бусляняты замітусіліся вакол змяі, кінутай ім. Адно бусля-ня апярэдзіла астатніх, схапіла змяю, падкінула ўгору, і ў тую ж хвіліну здабыча знікла ў шырока раскрытай дзюбе. Малады бусел адкінуў галаву, заклекатаў. Далёка па наваколлі разнёс-ся гэты клёкат, які замяняе буслу голас. Стукаючы верхняй палавінкай дзюбы аб ніжнюю, бусел выказвае свае пачуцці. Мабыць, дзякуе за пачастунак.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 381 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: