Чалавек святла
Вітольд Бялыніцкі-Біруля быў чалавекам святла. Гэта віда-вочна пры першай сустрэчы з ім, з кожнай яго карцінай, эцю-дам. Можа, таму і пісаў усё жыццё пейзажы, што ў свеце не за-сталося нічога больш чыстага, чым прырода?
На карцінах і эцюдах мастака няма цёмнага ці шэрага тону, бруднага мазка. Бялыніцкі-Біруля перадаваў настрой не коле-рам, а святлом. Славутая жамчужна-срабрыстая гама выражала не толькі пераходны стан у прыродзе, рух ад зімы да вясны ці з непагадзі да пагодлівага промня, але і пагоду ў душы.
Своеасаблівую колеравую гаму шмат хто тлумачыў нацыя-нальнымі асаблівасцямі таленту мастака, характэрнымі для беларускай прыроды светла-шэрымі, срабрыста-блакітнымі, жамчужна-перламутравымі тонамі. Гэтыя тоны ў пазнейшыя гады накладалі на карціны мастака настрой суму па роднай Бе-ларусі, па яе лясах, балотах, прырэчных туманах. Усё гэта так. Але болыпая праўда ў тым, што душа мастака з маленства была сугучная з душою прыроды. Пішучы родную прыроду, ён спа-вядаў лірычную душу. | |
| |
Просмотров: 415 | |
Всего комментариев: 0 | |