Чароуная асенняя пара
Цішыня. Стаіць такая цішыня, што з непрывычкі звініць у вушах. Высока, недзе аж на самай макаўцы клёна, сарвецца пажоўклы ліст, і чуеш, як хруснула яго крохкая пятка. А по-тым, быццам нехта пераліствае кнігу, доўга шалясціць ён уніз па галінах, пакуль не ляжа на мяккае ўлонне зямлі.
Сонца мала. Увесь дзень хаваецца яно ў густой смузе, і не верыцца, што надышоў час бабінага лета.
3 дзяцінства памятаю: ніколі мы не праміналі гэтай чароў-най асенняй пары. Дружным галасістым гуртам выбягалі мы, вясковыя хлапчукі, на шырокае калгаснае поле. Апантаныя дзівам, мы лёталі наўздагон за маленькім белым клубочкам, які плыў над полем на сваім парашуце з адной танюсенькай павуцінкі.
Тады нам увесь навакольны свет уяўляўся па-свойму, па-дзі-цячы. Мы проста даганялі павучкоў-вандроўнікаў, якія ляцелі ці то ў блізкі, ці то ў далёкі вырай, і, даганяючы іх, ні пра што не загадвалі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 706 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: