Чэрвеньская навальнiца (Чэрвеньская навальница)
За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосен-ках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сля-пілі раз-пораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.
Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бу-шавала чатыры дні. Пасля яе стала ціха-ціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта зна-чыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год па-чыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэр-веньскай ачышчальнай навальніцы. | |
| |
Просмотров: 750 | |
Всего комментариев: 0 | |