Чырвонец
Чырвонец — матылёк-агеньчык.
Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустра-каецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя на кропелькі ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер'е, што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.
Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а най-лепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпус-ціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»
Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На вы-сокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго крыламі расхры-станая кашулька.
Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 511 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: