Цішыня
Цішыня
Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўстымі падэшвамі, і час ад часу хрусцяць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі. Шум ходзіць паверсе. Унізе і ў ветраны дзень цішыня. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ і пышны, неяк па-мяшчанску сыты.
Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяецца мятліца, пад якой ціха, устойліва жывуць чабор і смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная лістота векавых дубоў. А вышэй, на блакітным небе, у раскошнай ляноце плывуць, як абскубленыя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.
Добра ўспомніць, што такое замілаванне ў мяне не прафесійнае, не знешняе, а з патрэбы, якую я адчуваў, здаецца, ад нараджэння, і ў немагчымасці перадаць сваё захапленне кра-сой, таксама ўжо вельмі даўно, знаходзіў трывожную, з гаючым сумам асалоду.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (06.06.2014)
Просмотров: 5594 | Рейтинг: 4.1/9
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: