Цётчыны казкi (Цётчыны казки)
Цётка Наталка магла прыдумаць і расказаць безліч казак. Багатай парой для іх была зіма. Каб весялей прасці кудзелю ці вязаць на спіцах, жанчыны збіраліся на вячоркі ў цётчынай хаце. Наталка прыбіралася ў свае найлепшыя ўборы: хустку з чырвонымі півонямі, сіні чапец, вышываную кашулю. Гарэла лямпа, патрэсквала цяпельца ў печцы, кідаючы водсветы на падлогу і сцяну. На лаўцы са сваёю прасніцаю сядзела цётка ў акружэнні пляменнікаў, дачок і расказвала казкі.
Мы слухалі і луналі разам з героямі казак недзе за сінім мо-рам, над цёмным лесам, плылі на чароўных дыванах, імчаліся на вогненных конях. Круцілася цётчына верацяно ў спрытных пальцах, цягнулася тонкая нітка, і бясконца ліліся казкі.
Я не ведаў тады, што цётка ўсё проста прыдумвала на хаду, імправізавала. Мяне здзіўляла толькі адно: ні разу яна не рас-казвала адну і тую ж казку аднолькава. Шкадую, што не запіс-ваў яе казак, загадак, песень, цікавых гісторый. | |
| |
Просмотров: 549 | |
Всего комментариев: 0 | |