Добрае суседства
Я з вудачкамі стаіўся пад вярбой. Побач са мною, на суседнім кусце, сядзіць жаўтагрудая аўсянка.
Кожны з нас сваім заняты. Я лаўлю залацістых карасёў у азяр-цы, а мая жаўтагрудая суседка пільнуе маленькіх птушанятак у мяккім гняздзечку пад кустом.
Пра гняздзечка аўсянкі я выпадкова даведаўся. Палез раз у куст, каб вуды схаваць.Тляджу, а там гняздзечка, у якім пяць шэранькіх яечак. Я хуценька вярнуўся назад, каб птушка не заўважыла мяне ды гняздзечка не адцуралася.
Было гэта болей як месяц таму. А цяпер ужо ў гняздзечку пяць птушанятак.
Рыбачу я пад гэтай вярбой кожную раніцу. Паводжу сябе на беразе ціха, каб рыбу не палохаць у возеры, а заадно, вядома, сваю крылатую суседку.
Раз-пораз я асцярожна выцягваю з азярка таўстабокіх кара-сёў. Мая ж крылатая суседка непадалёк ловіць мошак і корміць імі птушанят.
Добра нам абаім на азярцы. Адзін аднаму не замінаем сваёй справай займацца.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 393 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: