Дойлiдетва беларускiх гарадоў (Дойлидетва беларуских гарадоу)
Архітэктура і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны — значная частка культурнай спадчыны Беларусі. На Віцебшчыне ўзніклі самабытныя архітэктурна-мастацкія школы і стылёвыя кірункі, якія ўплывалі на развіццё мастацкай культуры Беларусі. Ме-навіта на Віцебшчыне з'явіліся першыя на тэрыторыі Беларусі гарады. Гэты край адыграў пэўную ролю ў фарміраванні і гіс-торыі першай усходне-славянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
Першым з беларускіх гарадоў заснаваны Полацк. 3 Полац-кам звязана ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудава-ны першы мураваны храм — Сафійскі сабор.
У дванаццатым стагоддзі, у перыяд найвышэйшага экана-мічнага і палітычнага ўздыму Полацкага княства, сфармірава-лася самастойная Полацкая школа дойлідства. Для яе характэр-на выкарыстанне тэхнікі, пры якой стваралася двухколерная гама паверхні сцяны.
Полацкая школа дойлідства, што склалася на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала ў два-наццатым стагоддзі выразна нацыянальныя рысы, мела сама-стойны творчы почырк. Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё старажытнарускай архітэктуры.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 331 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: