Дрэвы яшчэ не распусціліся
Дрэвы яшчэ не распусціліся
Дрэвы яшчэ не распусціліся, былі брудна-шэрыя і рэзка вы-рысоўваліся на фоне густой зеляніны маладога ельніку. Верба-лоз толькі што распушыў свае каткі, над ім гулі першыя смелыя чмялі. На арэшніку можна было заўважыць на пупышках далі-катныя ружовенькія вусікі цвету. Распушаныя каткі асыпаліся на зямлю, сеючы ледзь прыкметны пылок. 3 пупышак на бярозе вось-вось гатовы былі паказацца маладыя лісточкі, але бяроза нешта марудзіла. Можа, яна чакала, пакуль пройдуць вясеннія, такія непатрэбныя, але немінучыя халады. Можа, гэтую асця-рожнасць яна пераняла ў дуба, бо той усё ніяк не асмельваўся скінуць сваё старое пажоўклае ўбранне, усё чакаў, пакуль добра ўгрэе сонца і адыдзе ад холаду карэнне.
Дуб не спяшаўся, бо па небе яшчэ снавалі, як нявылінялыя пасля зімы каровы па пашы, непрыветлівыя кудлатыя хмары. 3 іх на дол, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (06.06.2014)
Просмотров: 1813 | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: