Дрыгавiцкая дзяржава (Дрыгавицкая дзяржава)
Цяперашні Тураў — невялікі ціхі пасёлак, а некалі на ягоным месцы шумеў багаты і прыгожы горад. У глыбокай старажытнас-ці там ужо былі мураваныя цэрквы і манастыры. Там перапісвалі кнігі, малявалі абразы для храмаў, адчынялі школы.
Па адукаванасці і культуры сваіх жыхароў горад на Прыпяці сапернічаў з Кіевам. Самая даўняя з вядомых сёння беларускіх рукапісных кніг створана ў Тураве.
На землях Тураўскага княства выраслі беларускія гарады: Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль1.
Прыпяць упадае ў Дняпро, і з Турава можна было лёгка тра-піць у Кіеў. Прытокі Прыпяці адкрывалі купцам шлях у По-лацкае княства, у Полыпчу і Прыбалтыку.
Жыхары дрыгавіцкай дзяржавы добра ведалі розныя склада-ныя рамёствы. Археолагі знаходзяць тут на раскопках пярсцён-кі і бранзалеты, наканечнікі стрэлаў і дзідаў, жалезныя замкі і шахматныя фігуркі, шкляны посуд і алавяныя абразкі. Бага-тая Тураўская зямля ляжала зусім блізка ад Кіева.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 461 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: