Думкi у дарозе (Думки у дарозе)
Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце больш дзіўнае, чым ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плы-вуць адна за адною. Яны родзяцца, сплываюцца ў цёмную хма-ру, завісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуц-ца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.
Мой родны край! Парэзалі цябе вузкія дарогі, чорныя сцеж-кі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы.
А мая дарога ледзь бачнаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і да-лей. Яна круціцца, абвіваецца вакол курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін. Трасе цялежка, падкідае па калдобінах, быццам хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абрысы све-ту, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.
Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 732 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: