Дзе сцихае плёскат крынiцы (Дзе сцихае плёскат крыницы)
Плёскат лясной маленькай крынічкі, што бліскучай тонень-кай стужкай імкліва віхляе сярод векавых дрэў дрымучага лесу, у спякотны дзень успрымаецца асабліва жаданым. Калі доўга блукаеш, здолеўшы выбрацца з гарадской мітусні, па ляс-ных нетрах, смага адольвае цябе. Сустрэча з лясной крынічкай успрымаецца як сапраўднае шчасце і выратавальны падарунак. Прыхініся перасохлымі вуснамі да чыстага патоку імклівай крыніцы. I ты абавязкова адчуеш, што з кожным глытком жы-ватворная сіла расцякаецца па ўсіх жылках, нацаўняючы цела эліксірам, надаючы бадзёрасці.
У нейкім месцы шпаркі бег крынічкі раптам сціхае. Яна, ро-бячыся болын паўнаводнай, марудна і разважліва расцякаецца пашырэлай запаволенай плынню. А калі яшчэ трапляецца на яе шляху выпадковая перашкода, то ўтвараецца сапраўднае невялічкае азярцо. I хоць памеры яго зусім нязначныя, але яно існуе і неабходна лесу. Звычайна ў такіх месцах узнікаюць ляс-ныя вадапоі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 677 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: