Дзвiна пайшла (Дзвина пайшла)
Як цікава на Дзвіне, калі яна прачынаецца ад зімовага сну! То ўсё вакол было застылае, пакрытае снегавой беллю, а то рап-там і рака, і ўзбярэжжа заблішчалі, заіскрыліся ад сонечнай ласкі. Лёд на рацэ набрыняў, запоўніліся вадой сцяжынкі, пра-кладзеныя людзьмі, паболыналі палонкі.
Так і чакай цяпер: рака вось-вось узбунтуецца. Спярша па-чуюцца грозныя раскаты, нібы стрэлы далёкіх гармат. Гул, падобны да ўздыху волата, пракоціцца ад краю да краю. По-тым рака пачне ламаць і крышыць лёд, і ён, з шумам і трэскам адрываючыся ад берагоў, шугане па плыні.
На гэты раз Дзвіна зрушыла лёд раніцай. Цэлыя ледзяныя паляны церліся адна аб адну і глуха шамацелі. Калі які-небудзь ладны кавалак чапляўся за выступ берага, вада булькатала каля яго, як у гаршку ў печы. На адной вялікай крызе праплыла сан-ная дарога, на другой — тырчаў разгалісты корч, на трэцяй — плыў паўразбураны будан з дошак і саломы. | |
| |
Просмотров: 404 | |
Всего комментариев: 0 | |