Ефрасiння Полацкая
3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефра-сінні Полацкай. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чара-дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні Полацкай».
Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полац-кай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некато-рых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па пера-пісванні кніг.
Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дой-лід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэ-дэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакарод-най ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 720 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: