Эпоха Францыска Скарыны
Час сам выбірае і заклікае тых, каму будзе наканавана стаць яго выразнікам і сведкам праз напластаванні вякоў. Час сам назначае сувязных вякоў і пакаленняў, захавальнікаў вечнас-ці і законаў вечнасці. Толькі час, як суддзя людскіх спраў, сам вызначае вартасць абраных і закліканых ім.
Час, у якім Францыску Скарыну наканавана было нарадзіц-ца, жыць і служыць Богу і людзям, названы эпохай Адраджэння, або Рэнесансам. Эпоха Адраджэння — гэта эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры новага часу. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, Магелан здзейсніў першае кругасвет-нае падарожжа. Рэнесансавая эпоха нарадзіла такіх тытанаў, як Рабле, Сервантэс, Шэкспір, Рафаэль і іншых. Выразнікамі яе сталі прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
Эпоха адрадзіла забароненую ў сярэднія вякі антычную спад-чыну, якая ў спалучэнні з хрысціянскім гуманізмам стварыла якасна новую культуру, што стала зыходнай базай для нацыя-нальных культур многіх еўрапейскіх народаў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 447 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: