Фрэскi Спасаўскай царквы (Фрэски Спасаускай царквы)
Спасаўская царква ў Полацку — адзіны ў Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі дванаццатага стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі, яны ўпрыгожвалі сцены, слу-пы, кўпал.
Першыя спробы расчысціць полацкія фрэскі былі зроблены ў тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым годзе. Праца мастакоў-рэстаўратараў дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі.
Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псіхалагічнай глы-бінёю вобразаў. Абліччы з буйнымі рысамі, суровым выразам, павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя вы-явы на іншых наводзяць на думку, што тут працавала некалькі жывапісцаў.
Самае моцнае ўражанне пакідае фрэска на паўночна-заход-нім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры1. Твар з дугападоб-нымі бровамі намаляваны настолькі пранікнёна, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а зямная жанчына. Цвёрды позірк глыбокіх вачэй кажа пра напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі называюць гэты фрагмент партрэтам самой Ефрасінні Полацкай.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 409 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: