Гаючая крынiца (Гаючая крыница)
Максім Багдановіч стаіць у роднай літаратуры, на нашай беларускай зямлі моцна і трывала. Яго не ссунеш з дарогі. Яго не абмінеш абыякава. Каля яго не пройдзеш напышліва і па-гардліва. Хочаш ці не, а мусіш азірацца на яго вопыт, на яго прасторавы паэтычны край.
Перачытваеш яго «Вянок» і бачыш, як там усё арганічна. Гэта не проста зборнік выпадковых вершаў, а сюжэтная кам-пазіцыя думкі, музыкі, пачуцця.
Ён, гэты юнак, шчыра верыў, што беларуская паэзія, каб стаць вядомай у свеце, не павінна саромецца свайго нацыяналь-нага выгляду. Ён марыў вывесці ў людзі нашу паэзію. Менавіта беларускую песню, якая б змагла ўзбагаціць паэзію свету сваімі формамі, думкамі, сваім адметным успрыняццем жыцця.
Мы павінны павучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур'ёз-нп хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу. | |
| |
Просмотров: 1167 | |
Всего комментариев: 0 | |