Гаманi, лес! (Гамани, лес!)
Гамані, лес, пакуль стаіш. Жывеш ты — жыве з табою пта-ства, звяр'ё і шмат чаго іншага адушаўлёнага, неадушаўлёнага.
Чаруй, лес, сваімі незлічонымі фарбамі і іх адценнямі. Усё ў цябе ў гуках і фарбах. Нават вятрам тваім колер дадзены. Яны блакітныя, зялёныя, жоўтыя.
Сцеражыся, лес, неразумнага чалавечага дзейства. Усё жы-вое тваё асцерагаецца чалавека. Дрэва пачынае трапятаць ліс-цем, калі ён падыходзіць з сякерай. Птушка знарок рызыкуе сабой, каб, толькі адвесці чалавека ад гнязда свайго. Звер со-чыць, каб не перасякаліся яго і людскія сцежкі.
Ты ведаеш, лес, што самае небяспечнае для цябе — чалавек. Ён бярэ ў цябе ўсё, што ты можаш даць, у шмат разоў больш, чым можна спажыць. I калі ўсё ў свеце жыве толькі дзякуючы спажыванню, дык усяму гэтаму ёсць разумная мяжа. Чалавек жа — адзіная істота, якая межаў гэтых не ведае. Адсюль і беды твае, лес, ды і ўсяго, што завецца прыродай.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 340 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: