Гiмн мацi (Гимн маци)
Маці — найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой. I адразу ўспамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хці-вай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спа-тыкнуўся аб камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», — прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна адзывалася ў матчыным сэрцы нясцерпным бо-лем, гора і няўдачы дзіцяці станавіліся яе горам і пакутамі.
Пра маці можна гаварыць бясконца. Пакуль жыве маці, пакуль сустракае нас яе ласкавая ўсмешка, пакуль у дні поспехаў і страт есць каму сказаць пявучае слова «мама», мы адчуваем сябе маладымі і дужымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. I таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці, не гора, а радасць і кветкі прыносіць ім.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 627 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: