Глабальная Инфармацыйная Сетка
Глабальная Инфармацыйная Сетка
Інтэрнэт называюць Глабальнай Інфармацыйнай Сеткай. Бо праз тэлефонныя правады, якія сеткай аплятаюць усю планету, з імгненнай хуткасцю перадаюцца камп'ютарныя паведамленні паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Штодзень па інтэрнэ-це перадаюцца мільёны слоў, малюнкаў, фотаздымкаў. Кантраляваць інфармацыю, якая перацякае па інтэрнэце, практычна немагчыма. Ён не мае цэнтральных пунктаў сувязі, як тэлефон-ныя або тэлеграфныя станцыі.
Як ні дзіўна, амаль два дзесяцігоддзі карысць інтэрнэту на-лежным чынам ацэньвалі толькі навукоўцы. Камп'ютарная сувязь была наладжана паміж навуковымі цэнтрамі ў краінах Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы. Інфармацыю з кожнага камп'ютара можна было за некалькі секунд «перапампаваць» у камп'ютар іншага ўніверсітэта.
Калі бізнесмены і фінансісты пераканаліся, што з дапамо-гай камп'ютарнай пошты можна імгненна заключаць здзелкі, купляць і прадаваць, атрымліваць тэрміновую эканамічную інфармацыю, інтэрнэт набыў сусветны попыт. Па прыблізных падліках, сёння ў свеце паслугамі інтэрнэту карыстаецца болын за сто мільёнаў чалавек. | |
| |
Просмотров: 1558 | |
Всего комментариев: 0 | |