Гомель
Шмат таямнічага ўтойваецца і ў назвах некаторых нашых абласных цэнтраў. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей, так сталася, што ўсе яны маюць даволі багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для ўзнікнення розных легендаў аб па-ходжанні іх назваў. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з іх яшчэ і па сённяшні дзень не дакапаўся да ісціны, працягваючы задавальняць сваю вялікую зацікаўленасць уся-го толькі здагадкамі і гіпотэзамі. Узяць, напрыклад, Гомель. Многія вучоныя ледзь не катэгарычна выводзяць яго са старажытнага тэрміна гаміла — узгорак. Аднак сёй-той схільны тлумачыць значэнне гэтага тапоніма на ўзроўні спрошчанага падыходу да загадкі. Назва тлумачыцца і тым, што паблізу го-рада, размешчанага на славутай рацэ Сож, было даволі мелка, і людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго ў час руху па вадзе, вы-крыквалі: «Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займаль-на!

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 318 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: