Груша
У беларускіх народных песнях высокая, пакрытая белай кве-ценню ці ўсыпаная грушкамі, кучаравая, са срэбным веццем і залатым лісцем груша апавіта незвычайнай пяшчотай і замі-лаваннем. Разам з тым яна магла быць калючай, сухой і балю-чай, а таксама белай, што на міфалагічным узроўні суадносіцца з уяўленнямі пра іншасветныя, магічныя рысы гэтага дрэва.
Груша лічылася прыцягальнай як для боскіх істот, так і для дэманаў. На Беларусі расказваюць, што вобраз Божай Маці з'явіўся якраз на гэтым дрэве. На Віцебшчыне забарона сся-каць грушу матывавалася тым, што на ёй адпачывае Прачыстая Матка. У Полынчы алтар аднаго з касцёлаў размешчаны над камлём грушы, на якой нібыта з'явілася Божая Маці. Палешукі лічылі, што на грушы знаходзяць дзяцей. У Балгарыі, калі ішла апрацоўка зямлі пад ніву, грушы не ссякалі, бо верылі, што на іх можна спакойна пакідаць люлькі з дзецьмі: там іх не будуць турбаваць ліхія духі.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 652 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: