Грыбы ў паверъях
У глыбокай старажытнасці да грыбоў ставіліся па-рознаму. Напрыклад, жыхары Гватэмалы пакланяліся ім. Захаваліся скульптуры грыбоў з выявамі міфічных духаў на ножцы. Да нашага часу дайшлі павер'і многіх народаў, што грыбы нара-джаюцца не ад дажджу, а ад грому. А некаторыя першабытныя плямёны звязвалі з'яўленне грыбоў з зоркамі і з вясёлкай.
Многія народы лічылі, што грыбы — гэта хлеб д'ябла. Спатрэбілася шмат часу, каб людзі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы ад неядомых. Памылкі пагражалі не толькі чалавечаму здароўю, але і жыццю.
Нашы далёкія продкі таксама былі вялікімі грыбнікамі. I пры-думалі нямала павер'яў, звязаных са зборам грыбоў. Напры-клад, калі ў лесе грыбніку трапіцца на вочы заяц, то трэба ісці ў той бок, куды ён пабег. Праўда, спачатку неабходна падняць з долу любую рэч, перакінуць яе цераз зайцаў след. А яшчэ нашы продкі былі перакананыя, што калі паглядзець на грыб, то ён перастане расці. | |
| |
Просмотров: 460 | |
Всего комментариев: 0 | |