Iмя горада (Имя горада)
Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут на-радзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легендаў. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавя-даюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.
Існуе некалькі легендаў пра паходжанне назвы горада Нясвіж.
Вось адна з іх.
Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча пера-тварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.
Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балоты-багны, і абаронцы-воіны. Іх называлі віжамі.
Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што аз-начала «многа воінаў», сталі называць горад-крэпасць Нясвіж.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 532 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: