Яблынька-дзiчка (Яблынька-дзичка)
Яблынька была старая, на пакручаным камлі былі відаць глыбокія трэшчыны. Аднак дрэва жыло, шурпатая кара ахоўва-ла яго, як панцыр. Зайцы не маглі паласавацца галінкамі, хіба зімой, калі вецер намяце гурбы снегу. Быў месяц май, і яблыня цвіла. Яна гудзела, быццам жывая. Здавалася, кожную кветку цалавала пчолка ці кузюрка.
Я абышоў дрэва і раптам пачуў над сабой трывожны птушы-ны крык. Падняў галаву і зусім блізка ўбачыў салаўя. Шэрага, ледзь прыкметнага сярод галін. Ён прасіў мяне, каб я не пагра-жаў ягоным птушанятам.
Што ж, салавейка, я пайду, бо ў цябе шмат клопатаў: трэба накарміць галодных дзетак. А вечарам, калі вяртаўся з лесу, я зноў спыніўся каля яблыні. Любаваўся ружовай квеценню, чакаючы салаўінага канцэрта. I салавей зацёхкаў. Ды так, што аж крыштальны звон пакаціўся па наваколлі!
Даўно сцямнела, а я, нібы зачараваны, слухаў ляснога артыста. I яблыня таксама слухала. Ніводзін лісток не варухнуўся.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 514 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: