Японская ружа
Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спы-няўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кве-тачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жа-варанкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 381 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: