Каляровая Белавежа
Цудоўная Белавежа вясной! Яшчэ не агоркне бярозавік, як расплюшчваюць сінія вочкі пралескі. Яны, нібы невялічкія азерцы, адлюстроўваюць блакіт неба. У пушчы ёсць не толькі блакітныя і сінія пралескі, часам трапляюцца ружовага, нават белага колеру.
Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы — гэта чэрвень і лі-пень. Здаецца, для таго, каб ярчэй палалі смолкі, цвіў казялец і канюшына, над пушчанскай лугавінай устаюць рамонкі-ні-вянікі. Сваімі бялюткімі пялёсткамі кветка расплочваецца за сумненні людзей у каханні, вянкамі на галовах дзяўчат, буке-тамі на стале. Рамонак-нівянік не хаваецца ў гушчары, а ўвесь навідавоку. Пад гарачым ліпеньскім сонцам растае рамонкавы снег. I толькі адна-другая кветка будзе цвісці да самай восені.
Запаліўшы кастры на бярозах ды асінах, штогод восень упры-гожвае пушчу дыванамі верасоў. Калі, вяртаючыся з падарож-жа, захапіць з сабой галінку, яна доўга будзе захоўваць свой колер, свяціць няўлоўным восеньскім сумам, падобным на да-рагі ўспамін.. | |
| |
Просмотров: 485 | |
Всего комментариев: 0 | |