Кантэнт-рэдактар
Кантэнт-рэдактар
«У кантэнта жаночы твар», — кажуць спецыялісты. Сапраў-ды, кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта спра-ва кантэнт-рэдактара — чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае напаўненне сайта або партала, пастаяннае абнаўленне інфармацыі. А паколькі ў інтэрнэце тэкст і графіка звязаны ў адзінае цэлае, то кантэнт-рэдактар адказвае і за ўвесь выгляд сайта. Акрамя ўмення збіраць інфармацыю з розных крыніц, сістэматызаваць і выкладаць яе, спецыяліст павінен добра разбірацца ў спецыфіцы кампаніі. Лічыцца, што найболып па-спяховыя ў гэтай галіне журналісты і філолагі. Хоць пераход ад журналістыкі да вэб-рэдагавання няпросты. Неабходна як след разбірацца ў саміх вэб-тэхналогіях, мець дакладнае ўяўленне пра тое, якія задачы ставіць перад сабой партал, на якую мэта-вую аўдыторыю арыентаваны. Каб спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі, пажадана валодаць англійскай мовай. | |
| |
Просмотров: 1729 | Комментарии: 1 | |
Всего комментариев: 0 | |