Карабель вясны
Нішто так не бударажыць чалавечую душу, як вясна. Кожны чалавек, не зважаючы на гады, хоча як мага бліжэй быць да вяс-ны. Дарослыя і моладзь ідуць у поле, у лес, да ракі. Старым здаецца, быццам самае надзейнае месца для сустрэчы з вясной — гэта цёплая прызба каля хаты. Дзятва ж, не ведаючы стомы, бегае за гаваркімі ручаямі, ганяецца па чорных праталінах за першымі матылькамі.
На ўзлессі невялічкі раўчук, які летам зарастае сакавітай лугавой травой. Гэта маё ўлюбёнае месца сустрэч з вясной. Узбярэшся на ўмерзлае ў лёд галлё, закладзеш рукі за галаву — табе здаецца, што плывеш на хвалях вясны.
Быццам белыя лебедзі, па блакітным небе паволі праплыва-юць лёгкія воблакі. А дзесьці там, аж пад самымі гэтымі абло-камі, нязмоўклымі званочкамі звіняць жаваранкі.Углядаешся ў аблокі, і здаецца, што яны стаяць на месцы, а ты плывеш у караблі вясны па сіне-блакітным акіяне нябёс.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 949 | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: