Карэнне
Карэнне
«Карэнне маё тут», — сказала бабуля, адмовіўшыся ехаць жыць у горад. Віталь задумаўся над бабулінымі словамі. Што яна мела на ўвазе? Сапраўды, калі перанясеш старое дрэва на іншае месца, то пашкодзіцца карэнне, загіне. А ў чалавека ка-рэнне іншае, духоўнае. Гэта, напэўна, магілы бацькоў і дзядоў, да якіх бабуля ходзіць, як на спатканне, людзі, з якімі яна жыве ўсё жыццё, і лад жыцця, да якога яна прывыкла з маленства. Паспрабуй, памяняй яго ў такія гады. Гэта тое самае, што пераса-дзіць старое дрэва. Відаць, у гэтым мудрасць вясковагачалавека.
Віталь падумаў, што жылі вось яны ў вёсцы, дзе ён нара-дзіўся, потым пераехалі аж на Урал, потым у Баранавічы. Нех-та едзе жыць у Мінск, нехта яшчэ далей. Як да гэтых людзей прымяніць бабуліну філасофію пра карэнне? У іх хіба карэн-ня няма? Ці тое карэнне вырастае толькі тады, калі доўга, усё жыццё жывеш на адным месцы? | |
| |
Просмотров: 1710 | |
Всего комментариев: 0 | |