Каршун и шчупак
Каршун и шчупак
Каршун павольна кружыў па-над возерам, раскінуўшы кры-лы. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, нібы зато-пленае палена, падпільноўваючы верхаводак і плотак. Убачыў-шы яго, каршун, як страла, паляцеў уніз і кінуўся на рыбіну.
Вострыя кіпцюры ўчапіліся ў шырокую цёмную спіну шчу-пака. Моцна трымаючы здабычу, каршун ірвануўся ўгору. Але шчупак быў для яго занадта вялікі і цяжкі. Узняцца з ім у па-ветра каршун не змог, а выцягнуць доўгія і крывыя кіпцюры з цела рыбы не здолеў.
Шчупак разявіў пашчу з вострымі, як у пілы, зубамі. Ён ша-лёна біў хвастом і кідаўся ва ўсе бакі, заліваючы каршуна вадою. Рыба цягнула птушку ў ваду, а птушка рыбу — у паветра. Хто каго?
Крылы зняможанага каршуна намоклі, а дужы шчупак усё цягнуў і цягнуў яго пад ваду, пакуль гладзь не самкнулася над птушкай назаўсёды. Драпежнік загубіў драпежніка. | |
| |
Просмотров: 2256 | Комментарии: 1 | |
Всего комментариев: 1 | ||
| ||