Каштоўныя камянi (Каштоуныя камяни)
Ндаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх прыгажосць, дасканалая форма крышталю, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У стара-жытнасці ў некаторых дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет. Яшчэ ў першым ста-годдзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожання-мі, зробленымі з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць доўгую і даволі цікавую гісторыю.
Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці. Часцей за ўсё яны з'яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад слоў, якія адлюстроўва-лі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і ўласцівас-цях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі ін-шых народаў.
 
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 449 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: